Старажытныя беларускiя княствы паступова ўваходзiлi ў склад новай дзяржавы пасля далучэння да Навагародка суседнiх земляў пад уладаю Мiндоўга. Усе яны былi зацiкаўлены ва ўмацаваннi дзяржаўнай улады, што давала надзейную абарону ад ворагаў i магчымасць спакойна займацца земляробствам, гандлем i рамёствамi.
Падчас кiравання Гедымiна амаль усе беларускiя землi ўвайшлi ў склад ВКЛ. Адначасова пачалося запазычанне першых элементаў заходнееўрапейскай культуры.
У часы кiравання Альгерда беларускія землі занялі цэнтральнае месца ў дзяржаве, а тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася больш чым у 2 разы. Дзяржаўнай мовай была беларуская.
У эпоху кіравання Ягайлы сярод падзей велічэзнай важнасці вылучаюцца хрышчэнне Літвы і Грунвальдская бітва 1410 года, якая паклала канец экспансіі нямецкіх рыцараў.
Падчас кiравання Вітаўта Вялікае Княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. ВКЛ ператварылася ў самую магутную дзяржаву Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.
Тагачасная Беларусь мела сярод заходнееўрапейскiх падарожнiкаў назву «краiна замкаў». У той час былi ўзведзеныя магутныя замкi ў Наваградку, Крэве, Лiдзе, Вiцебску, Меднiках, Троках.
Вялiкае Княства Лiтоўскае стала прыкладам дзяржавы, дзе мiрна суiснавалi розныя народы i рэлiгii, што спрыяла высокаму ўздыму культуры. XVI — пачатак XVII ст. у гiсторыi краiны называюць «залатым векам».
Аршанская бiтва стала адной з найбуйнейшых у Еўропе ў XVI ст. Усе захопленыя гарады былi вызвалены. Пачаў развальвацца скiраваны супраць ВКЛ таемны альянс Масковii i еўрапейскiх дзяржаў.
Сваiм вонкавым выглядам i арганiзацыяй жыцця беларускiя гарады нагадвалi гарады тагачаснай Еўропы. На ўсход ад Беларусi, дзе яшчэ панавалi феадальныя парадкi, магдэбургскага права нiколi не iснавала. ВКЛ стала ўсходнiм фарпостам эпохi Адраджэння.
Рэч Паспалiтая стала канфедэрацыяй Польшчы i ВКЛ, што не спынiла iснавання абедзьвух дзяржаў.
Трэцi Статут стаў найбольш перадавым i дасканалым зборам законаў у тагачаснай Еўропе. Статут заканадаўча сцвяржаў iдэю рэлiгiйнай талерантнасцi i баранiў правы ўсiх жыхароў незалежна ад веравызнання.
Вайну 1654 года сучаснiкi называлi «крывавым патопам». Увогуле ўсё стагоддзе прайшло ў пастаянных войнах.
Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым.
Аслабленная Рэч Паспалiтая ўсё больш нагадвала не хаўруснiка, а прыдатак царскай iмперыi. Пётр I дамогся скарачэння войска дзяржавы, якое не павiнна было перавышаць 24 тысяч. Тым часам армii блiжэйшых суседзяў былi ў дзесяткi раз большымi.
У 1795 годзе, Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, пад нацiскам адмовіўся ад трона на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе — Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае — спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.
Беларусь зрабiлася гарматным мясам i буфернай дзяржавай для ваенных спраў. Вайна з Напалеонам каштавала Беларусi кожным чацвёртым.
У беларускiх гарадоў адабралi старыя гербы i скасавалi магдэбургскае права.
Паўстанне 1863 года было адным з нешматлiкiх у гiсторыi XIX стагоддзя прыкладаў, калi купка ўзброеных людзей, абараняючы сваю чалавечную i нацыянальную годнасць, паўстала супраць велiзарнай iмперыi.
Ва ўмовах фактычнай забароны беларускамоўнага друку да 1905 года, важнае месца ў развiццi новай беларускай лiтаратуры займалi бесцэнзурныя публiкацыi ў iншых краiнах.
Да ўлады прыйшоў урад, большую частку якога складалі бальшавікі.
Часовае аб’яднанне з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі.
БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас. Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыйным рэжымам, які быў супраць нацыянальных імкненняў і органаў улады абвешчанай дзяржавы.
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.
Лiтбел была ўтворана як буферная дзяржава памiж РСФСР i Польшчай, праiснавала некалькi месяцаў.
Летам 1920 на усходняй тэрыторыі Беларусі ўсталявана савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 г. на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікала, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсаваныя 99 першых сакратароў райкамаў КП(б)Б з 101 райкама, якія існавалі ў той час на тэрыторыі БССР.
У выніку вайны былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9 200 вёсак. Загінуў кожны трэці.
Хрушчоўская адліга. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій.
З сярэдзіны 1980-х пачаўся працэс рэфарміравання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзяржаўнага будаўніцтва; пачала складвацца шматпартыйнасць.